Квэст-гульня «Цудадзейнае кола»
Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты—у кожным слове
Душа яднаецца з душой.
Родная мова — душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.
«Родная мова, матчына мова» — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову. І не проста называем, а правялі ў час асенніх канікул з вучнямі IV «А» класа квэст-гульню «Цудадзейнае кола».
Паклікаўшы на дапамогу фантазію і веды, дзеці добра выканалі ўсе заданні квэст-гульні «Цудадзейнае кола»: адгадалі загадкі, разгадалі крыжаванку «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны», склалі прыказкі, адказалі на пытанні віктарыны «Мінулае і сучаснае», пагулялі ў гульню «Перакладчыкі».
Гульня развівала ў вучняў эрудыцыю, кемлівасць, увагу, пачуццё беларускага слова; садзейнічала фарміраванню станоўчай эмацыянальнай сферы ў коле зносін.
Спадзяюся, што квэст-гульня «Цудадзейнае кола» зацікавіла дзяўчынак і хлопчыкаў, прынесла нешта новае, пакінула прыемны след у іх душы.
