13.06.2024г. Дзевяты дзень знаходжання дзяцей у лагеры быў прысвечаны роднай мове.
Дэвіз дня : «Родная мова, матчына мова» — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову.
З мэтай абуджэнне павагі да роднай мовы, імкнення захоўваць традыцыі свайго народа для выхаванцаў былі праведзены заняткі: гутарка “Не пакідайце ж мовы роднай”, конкурс “Знатакоў роднай мовы”, гульня “Таямніцы родна мовы”, кніжная карусель «Ёсць на свеце добрый бай» (да 105г. з дня нараджэння В.У. Дзеружынскага).
Выхаванцы ахвота і з інтарэсам удзельнічалі ў розных конкурсах, праявілі сваю эрудыцыю, знаходлівасць, хуткасць, паказалі добрыя веды сваёй роднай мовы.
Дзеці наведалі Свята – Троіцкі храм дзе прайшла гадзіна духоўнасці «Праваслаўнае слова - дзецям". Каля храма хлопчыкаў і дзяўчынак сустрэла А.Г.Блашко. Яна расказала пра значнасць праваслаўных каштоўнасцей і традыцый у фарміраванні духоўна-маральнай асобы, растлумачыла дзецям паняцці "міласэрнасць", "вялікадушнасць", "спагада", "справядлівасць" і "прыгажосць", словам, растлумачыла тыя агульначалавечыя каштоўнасці, на якіх выхоўваліся многія пакаленні беларусаў.
Затым выхаванца адправіліся ў кіназал РДК на прагляд кінафільма «Беларусьфільм"
«Неверагоднае перамяшчэнне».
Вельмі спадабаўся дзецям адпачынак у гарадскім парку.
Дзень роднай мовы быў цікавым і насычаным. Падводзячы вынікі дня, выхаванцы выказалі думкі, што гэты дзень ім запомніцца надоўга. Усвядомілі, што наша беларуская мова жывая і сапраўдная. І таму кожны з нас павінен не толькі валодаць ёю, але шанаваць і захоўваць.
У канцы дня дзеці атрымалі падарунак.
Выхаванцы пашырылі свой кругагляд, весела правялі час. Усе атрымалі мора пазітыву і з добрым настроем адправіліся дадому.
КАНИКУЛЫ… ДЕТСТВО…ХОРОШИЙ ОТДЫХ…

