Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Родная мова - матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова

Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты — у кожным слове
Душа яднаецца з душой.

Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага для вучняў 3 “В” класа прайшла гадзіна роднай мовы “Родная мова - матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”. 

Пачалося мерапрыемства з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. Настаўнік пазнаёміла вучняў з гісторыяй нараджэння беларускай мовы, з людзьмі якія стаялі ў вытокаў беларускага пісьменства. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гульнях-вiктарынах, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі, успомнілі беларускія песні, прыказкі і прымаўкі. На прыканцы, кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову.

 

 

Фотоматериалы

Разделы сайта