Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.02.2024

Квэст-гульня «Мы ганарымся табой, Беларусь!»

Слаўлю я свой край любімы,

Незгасальную зару.

Як ты сэрцу майму міла,

Дарагая Беларусь!

             П. Броўка

Любоў да роднай зямлі… Яна нараджаецца яшчэ ў дзяцінстве і мацнее на працягу ўся жыцця. А любіць беларусам ёсць што. Агледзьцеся вакол – колькі карыснага, цікавага, каштоўнага.

3 лютага вучні III «А» класа сталі ўдзельнікамі квэст-гульні «Мы ганарымся табой, Беларусь!». На кожнай станцыі неабходна было выканаць заданне: адгадаць загадкі, падабраць і запісаць да слоў антонімы, перакласці і запісаць словы з беларускай мовы на рускую, аднавіць назвы казак, разгадаць крыжаванку. На карце «Пазнай Беларусь» пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі, славутымі людзьмі нашай Бацькаўшчыны.

Квэст-гульня «Мы ганарымся табой, Беларусь!» дапамагла стварыць умовы для абагульнення ведаў вучняў, набытых на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання; садзейнічала развіццю кемлівасці і каммунікатыўных навыкаў; дазволіла паглыбіць веды хлопчыкаў і дзяўчынак пра родную краіну і яе народ.

Фотоматериалы

Разделы сайта