Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2026

Гучы, родная мова!

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова…

Гэтыя радкі, узятыя з верша Уладзіміра Дубоўкі, ужо больш за паўстагоддзе кранаюць душу і сэрца кожнага, хто іх чуе. І нездарма, бо родная мова – голас нашых продкаў, скарб, які мы атрымалі ў спадчыну, культурны код нацыі.

Штогод 21 лютага увесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята не проста дата ў календары, а напамін пра тое, што кожная мова, якая ёсць на зямлі, унікальнае люстэрка гісторыі і культуры народа.

Да Дня роднай мовы для вучняў 11 класа прайшло пазакласнае мерапрыемства  “Сэрцам роднага слова краніся”, падчас якога праз інтэрактыўную гульнявую форму дзеці змаглі пашырыць свае ўяўленні пра адметнасці беларускага нацыянальнага адзення, унікальнасць прыроды Беларусі, гістарычныя мясціны і традыцыйныя рамёствы роднага краю. 

Нашы будучыя выпускнікі разумеюць, што  валоданне роднай мовай – гэта знак павагі да Айчыны і яе спадчыны. Родная мова – гэта тая сіла, якая дапаможа ім выстаяць супраць розных выклікаў часу, застаючыся сапраўднымі людзьмі са сваім гонарам і душой.

Шануйце сваё, любіце сваё і размаўляйце на беларускай мове з асалодай! Кожнае беларускае слова – гэта крок да сваіх каранёў.

Ты заўсёды гучы, мая родная мова,

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Фотоматериалы

Разделы сайта