24 лютага разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі IV “В” класа праведзена гульня-падарожжа “Вясёлы цягнік”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Спачатку прысутныя пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыццёвага і творчага шляха паэта, як і чаму ён пачаў пісаць для дзяцей. З цікавасцю паслухалі вясёлыя вершы з кнігі аўтара “Ішоў коця па канапе”. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у разгадванні загадак. Пазнаёміліся з кнігамі, якія прадстаўлены на выставе “Паэтычны свет Рыгора Барадуліна”, аформленай да юбілея пісьменніка.
