Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.02.2026

ЮНЫЯ ГЕРОІ ВЯЛІКАЙ ВАЙНЫ

ЮНЫЯ ГЕРОІ ВЯЛІКАЙ ВАЙНЫ

8 лютага – асаблівая дата, калі мы ўспамінаем юных герояў-антыфашыстаў, якія разам з дарослымі ў цяжкія моманты ўсталі на абарону сваёй краіны. У гэты дзень мы схіляем галовы перад подзвігам дзяцей, чыя мужнасць стала яркім прыкладам для будучых пакаленняў.

Класным кіраўніком Хмялеўскай Т.Л. і кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Гронскім М.В. да Дня юнага героя-антыфашыста з вучнямі 11”Б” класа праведзена гадзіна памяці “Юныя героі”. Адзінаццацікласнікі расказвалі пра гераічныя і разам з тым трагічныя лёсы юных патрыётаў: Марата Казея, Валі Коціка, Лёні Голікава, Зіны Партновай і інш. Сярод гэтых імён нельга было не ўспомніць імя Героя Савецкага Саюза Лукашэвіча Аляксея Сцяпанавіча, у гонар якога названа адна з вуліц нашага горада. Яму было 17 год, калі юнак стаў партызанам-разведчыкам. На жаль, хлопцу не ўдалося дачакацца перамогі. 13 лістапада 1943 года Аляксей падарваў сябе і немцаў гранатай, забіўшы траіх з іх. Пахаваны ў вёсцы Глыбое, дзе прыняў апошні бой. Скончылася мерапрыемства хвілінай маўчання.

Падчас правядзення такіх мерапрыемстваў адбываецца паступовае станаўленне грамадзянскай пазіцыі кожнага ўдзельніка, фарміраванне ў падлеткаў пачуцця гонару за свой народ, за сваю краіну.

 

Фотоматериалы

Разделы сайта