Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.06.2025

Воспитательно-оздоровительный лагерь с дневным пребыванием военно-патриотического профиля «Орлёнок» 1-ая смена (6-ой день) «Мая Кругляншчына»

9.06.2025г. Шосты дзень знаходжання дзяцей у лагеры быў прысвечаны роднай мове.

З мэтай абуджэнне павагі да роднай мовы, імкнення захоўваць традыцыі свайго народа для выхаванцаў быў праведзены занятак «Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё, яго ведаць». Дзеці ахвотна і з інтарэсам удзельнічалі ў розных конкурсах, праявілі сваю эрудыцыю, знаходлівасць.

Гронскі М.В.,кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, паказаў дзецям фiльм «Горад пад намі», правёў занятак «Сродкі абароны органаў дыхання і скуры».

Музейны занятак «Рэчы салдата Вялікай Айчыннай расказваюць» вельмі спадабаўся дзецям. Яны даведаліся аб гісторыі рэчаў ваеннага часу, убачылі музейныя экспанаты – салдацкую пляшку, кацялок, каску.

З захапленнем прайшла спартландыя «О, спорт! Ты – свет!». Яе ўдзельнікі   спаборнічалі ў сіле, лоўкасці, хуткасці!

Інтэрактыўную гульню «Патрыёты сваёй краіны» правяла педагог-сацыяльны Іванова Д.А.

Дзеці пабывалі на экскурсіі у следчым камітэце. Цікавай прайшла бяседа «Закон і парадак: праца следчага камітэта».

Экскурсія «Чароўнае ператварэнне пластыкавай бутэлькі» яшчэ раз даказала, як трэба клапоціцца аб парадку ў сваім горадзе.

Аб правілах небяспекі пры надзвычайных сітуацыях выхаванцам расказалі на экскурсіі ў пажарнай частцы Круглянскага РАНС.

Дзень роднай мовы быў цікавым і насычаным. Усе ўсвядомілі, што наша беларуская мова жывая і сапраўдная. І таму кожны з нас павінен не толькі валодаць ёю, але шанаваць і захоўваць. У канцы дня дзеці атрымалі падарунак.

 

 

Фотоматериалы

Разделы сайта